Парнакапы́тныя (Artiodactyla) — атрад плацэнтарных сысуноў, аб'яднаных падабенствам канструкцыі канечнасцяў. Спецыфіка палягае ў функцыянальным прымяненні двух пальцаў (трэцяга і чацвертага), паміж якімі праходзіць вось канечнасці. Гэтыя пальцы завяршаюцца арагавелымі капытамі і нясуць усю вагу цела сысуна.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Атрад парнакапытных падзяляецца на 3 падатрады, 10 сучасных сямействаў і налічвае каля 220 сучасных відаў.
- падатрад няжвачныя (Suina)
- падатрад мазаленогія (Tylopoda)
- сямейства вярблюдавыя (Camelidae)
- падатрад жвачныя (Ruminantia)
- сямейства жырафавыя (Giraffidae)
- сямейства кабаргавыя (Moschidae)
- сямейства аленькавыя (Tragulidae)
- сямейства віларогія (Antilocapridae)
- сямейства аленевыя (Cervidae)
- сямейства пустарогія (Bovidae)