Карл VIII Кнутсан Бундэ
кароль Швецыі (1448—1457, 1464—1465, 1467—1470) і Нарвегіі (1449—1450) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл VIII Кнутсан Бундэ (каля 1408 — 15 мая 1470) — кароль Швецыі з 28 чэрвеня 1448 па люты 1457 года (1-ы раз), c 9 жніўня 1464 па 30 студзеня 1465 года (2-гі раз), з 12 лістапада 1467 па 15 мая 1470 года (3-ці раз) і Нарвегіі з 25 кастрычніка 1449 па 14 мая 1450 года.
Карл VIII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Karl VIII | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 29 чэрвеня 1448, Упсала, Швецыя | ||||||
Папярэднік | Крыстафер III Баварскі | ||||||
Пераемнік | Крысціян I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціян I | ||||||
Пераемнік | Эрык Аксельсан Тот (рэгент) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эрык Аксельсан Тот (рэгент) | ||||||
Пераемнік | Іаган | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 20 лістапада 1449 | ||||||
Папярэднік | Крыстафер III Баварскі | ||||||
Пераемнік | Крысціян I | ||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1409 |
||||||
Смерць |
15 мая 1470(1470-05-15)[1][2] (60 гадоў) Стакгольмскі каралеўскі палац |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Bonde[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | Карл Кнутсан Бундэ | ||||||
Бацька | Knut Bonde[d][4] | ||||||
Маці | Margareta Karlsdotter[d][4] | ||||||
Жонка | каля Brita Bjelke[d][5], Катарына Карлсдотэр[5] і Крысціна Абрахамсдотэр | ||||||
Дзеці | Магдалена Карлсдотэр, Kristina Karlsdotter[d], Birgitta Karlsdotter[d] і Karl Karlsson[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля паўстання шведаў (1434—1436) супраць Кальмарскай уніі быў рэгентам (1438—1441).
З 1442 года Карл — ваенны кашталян Выбарга. Тым часам ён набыў шырокія феадальныя ўладанні ў Фінляндыі, цэнтрам якіх быў горад Турку. Аднак пазней Карл быў вымушаны перабрацца ў Выбарг, дзе праводзіў незалежную ад караля палітыку.[6]
Пасля смерці Крыстафера Баварскага, 20 чэрвеня 1448 года Карл быў абраны каралём Швецыі. Падчас войнаў з Даніяй (пачаліся ў 1452 годзе) звярнуўся да экстраардынарных пабораў, а таксама спрабаваў правесці зямельную рэдукцыю, гэта значыць вярнуць у казну раней раздадзеныя землі, што выклікала мяцеж знаці, у выніку чаго Карл VIII тройчы выганяўся з краіны. Спрыяў усталяванню ў Швецыі цэнтралізаванай манархіі.