From Wikipedia, the free encyclopedia
Карлуш Феліпэ Шыменеш Белу (парт.: Carlos Filipe Ximenes Belo, нар. 3 лютага 1948[1][2][…], Baucau[d]) — біскуп рымска-каталіцкай царквы, які сумесна з Жазэ Рамушам-Орта атрымаў Нобелеўскую прэмію міру (1996) "за іх намаганні па справядлівым і мірным вырашэнні канфлікту ў Усходнім Тыморы ". З’яўляецца членам манаскай кангрэгацыі салезіянцы Дона Боска і партугальскага Ордэна Свабоды.
Карлуш Белу | |
---|---|
Род дзейнасці | каталіцкі святар, палітык, каталіцкі біскуп |
Дата нараджэння | 3 лютага 1948[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У ліпені 1981 года Белу вяртаецца ў Усходні Тымор. Ён паступае настаўнікам у Салезіянскі каледж, дзе па заканчэнні 20 месяцаў становіцца дырэктарам. З 1983 года становіцца кіраўніком царквы Усходняга Тымору з прамым падначаленнем ў Папы рымскага. Таксама Ватыкан прызначыў яго нунцыем у Джакарце. Ужо праз пяць месяцаў пасля ўступлення ў пасаду ён выступіў з пропаведдзю, у якой выказаў пратэст супраць забойстваў і арыштаў, якія адбываліся тады ў Інданезіі. Паколькі царква валодала выключным правам сувязі са знешнім светам, Белу скарыстаўся гэтай магчымасцю, каб наладжваць замежныя кантакты насуперак інданезійскай апазіцыі.
У 1988 годзе Белу становіцца біскупам. У лютым 1989 года ён пасылае пісьмовыя звароты на адрас прэзідэнта Партугаліі, Папы рымскага і генеральнага сакратара ААН. Ён просіць склікаць рэферэндум у рамках ААН па пытанні будучага статусу Усходняга Тымору і аказання міжнароднай дапамогі народу. Намаганні біскупа Бэлу па дасягненні свету сталі прызнаныя сусветнай грамадскасцю пасля яго ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй міру ў снежні 1996 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.