Кардынал
найвышэйшы (пасля Папы) член каталіцкага кліру / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кардынал (лац.: Cardinalis, ад лац.: cardo — галоўная акалічнасць, стрыжань) — вышэйшая (пасля Папы) духоўная асоба Каталіцкай царквы, якая належыць да любой з трох ступеняў святарства. Па-лацінску: Cardinalis sanctæ romanæ Ecclesiæ (Кардынал Свяшчэннай Рымскай Царквы). У адпаведнасці з Кодэксам Кананічнага Права 1983 у функцыі кардыналаў уваходзіць абранне Папы Рымскага на канклаве і дапамога ў кіраўніцтве Рымска-каталіцкай царквы, якую яны аказваюць калегіяльна, выконваючы дарадчыя функцыі пры Папе Рымскім падчас кансісторый, і індывідуальна, узначальваючы ведамствы і іншыя пастаянныя службы Рымскай курыі і дзяржавы-граду Ватыкан. У сукупнасці кардыналы складаюць Свяшчэнную калегію кардыналаў (хоць тэрмін Свяшчэнная скасаваны ў 1983, яе часам так завуць), узначаленую дэканам.