From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралінскі інстытут (Karolinska Institutet, англ.: Karolinska Institute, Каралеўскі Каралінскі інстытут, Швецыя) — адзін з найбуйнейшых у Еўропе медыцынскіх універсітэтаў. Заснаваны ў 1810 годзе, яго галоўны кампус размешчаны ў муніцыпалітэце Сольна, побач са Стакгольмам, а другі кампус — у Флемінгсбергу (муніцыпалітэт Худынгэ) на поўдзень ад Стакгольма.
Каралінскі інстытут | |
---|---|
Karolinska Institutet | |
Арыгінальная назва | Karolinska Institutet |
Дэвіз | To improve human health |
Заснаваны | 1810 |
Тып | Медыцынскі ўніверсітэт |
Студэнты | 5,500 (FTE, 2008)[1] |
Дактары | 2,100 (2009)[2] |
Выкладчыкаў | 3,600 (2009)[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Стакгольм, Швецыя |
Кампус | Urban |
Сайт | ki.se |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камітэт інстытута прызначае лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Бальніцы Каралінскага ўніверсітэта, размешчаныя ў Сольна і Худынгэ, звязаныя з універсітэтам як даследчая і адукацыйная ўстанова. Разам яны ўтвараюць акадэмічны навуковы цэнтр здароўя. Гэта адзін з найбуйнейшых цэнтраў у Швецыі для падрыхтоўкі кадраў і правядзення даследаванняў, на якія прыходзіцца 30 працэнтаў ад кошту медыцынскай падрыхтоўкі і 40 працэнтаў медыцынскіх акадэмічных даследаванняў, праведзеных па ўсёй краіне. Хоць большасць з медыцынскіх праграм выкладаюцца на шведскай мове, частка праектаў для дактароў філасофіі праводзяцца на англійскай мове.
Інстытут з’яўляецца членам Лігі еўрапейскіх навуковых універсітэтаў. Па дадзеных Акадэмічнага рэйтынгу ўніверсітэтаў свету за 2008 год, інстытут займае 51 месца сярод лепшых навукова-даследчых універсітэтаў у свеце, 11 — у Еўропе, і 1 месца — у Швецыі.
Ён займае 18-е месца ў свеце ў галіне біялагічных і сельскагаспадарчых навук і 9 — у галіне клінічнай медыцыны і фармацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.