Каралінгскае мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралінгскае мастацтва паходзіць з імперыі франкаў у перыядзе каля 120 гадоў паміж 780—900 гадамі — на працягу праўлення Карла I Вялікага і яго непасрэдных нашчадкаў - вядомага пад назвай Каралінгскае Адраджэнне. Прадметы мастацтва вырабляліся ў некалькіх цэнтрах (школамі каралеўскага двара і групай важных манастыроў пад імперскім заступніцтвам) на тэрыторыі сучасных Францыі, Германіі, Аўстрыі, паўночнай Італіі і Ніжніх краін. Прадметы, якія захаваліся да нашага часу і былі зробленыя ў той перыяд па-за гэтымі цэнтрамі, значна горшай якасці і меншай складанасці дызайну. Стыль зведаў істотны ўплыў ад астраўнога мастацтва (укр.) (бел. Брытанскіх астравоў (праз кантынентальныя місіянерскія цэнтры) і ад шэрагу візантыйскіх мастакоў, якія, верагодна, былі рэзідэнтамі каралінгскіх цэнтраў.
Лічыцца, што гэта была першая сур’ёзная спроба ў Паўночнай Еўропе адрадзіць і перасягнуць класічныя міжземнаморскія формы і стылі мастацтва, следствам чаго стала змешванне класічных і паўночных элементаў у раскошным, але строгім стылі. У прыватнасці ў мастацтва была ўведзена паўночная ўпэўненасць у малюнку чалавечых фігур. Гэты стыль стварыў глебу для развіцця ў Заходняй Еўропе раманскага мастацтва (руск.) (бел., а ў выніку і готыкі.
Каралінгскае мастацтва з’яўляецца часткай перыяду ў сярэдневяковым мастацтве, што часам называюць «дараманскім». Пасля даволі хаатычнага прамежку часу пасля каралінгскага перыяду, новая саксонская (атонская) дынастыя аднавіла пачынаючы з каля 950 года імперскае мастацтва (атонскае мастацтва (укр.) (бел.), што было заснавана і развівалася на базе каралінгскага мастацтва.