From Wikipedia, the free encyclopedia
Караль (Карл) Шыльдгаўз (Karl de Schildhaus) — беларускі архітэктар канца XVIII — пачатку XIX ст. Віленскі губернскі архітэктар у 1803—1808 гадах.
Караль Шыльдгаўз | |
---|---|
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вільня, Пінск, Гродна |
Найважнейшыя пабудовы | Палац Бутрымовічаў, Рапнінская капліца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з Германіі. У пачатку XIX ст. губернскі архітэктар (1803—1808) і выкладчык універсітэта ў Вільні.
У 1784—1790 гадах у Пінску на высокім левым беразе ракі Піна пабудаваў палац[1] для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча[2].
У 1790 годзе пабудаваў для князёў Агінскіх палац у Гродне[1] на вуліцы Дзям’янаўскай (не захаваўся)[3][4]. Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляны[5].
Выканаў праекты перабудовы парафіяльнага касцёла (каля 1790, не здзейснены) і будаўніцтва казначэйства (1800) у Гродне[1].
Захаваўся праект жылога дома пры Новым замку ў Гродне канца XVIII — пачатка XIX стагоддзяў[6][7].
У 1797 годзе стаў аўтарам ці сааўтарам мураванай капліцы ў прадмесці Вільні Закрэт (Zakret, па-літоўску Вінгіс, якая паслужыла пахавальняй жонкі першага віленскага генерал-губернатара генерал-фельдмаршала князя М. В. Рапніна князёўны Наталлі Аляксандраўны Рапніной (народжанай Куракінай; 1737—1796). У 1809 капліца была рэстаўрыравана па яго ж праекце: былі абноўленыя надпісы і барэльефы і збудаваная агароджа вышынёй у паўтара метра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.