адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Капцё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Капцёўка.
Капцёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Капцёўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 4 112 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жукевіцкага сельсавета[1]. 28 ліпеня 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Баранаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Зарубічы, Навасёлкі, Путна і Саломенка)[2]. 11 лютага 1972 года ў склад Квасоўскага сельсавета перададзены вёскі Віцькі і Гарны[3]. 22 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Каробчыцкага сельсавета перададзены вёскі Лейгаболі і Новікі[4]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Квасоўскага сельсавета перададзены вёскі Баранава, Грыўкі і Кругляны, з Каробчыцкага сельсавета — вёскі Вішнявец, Гібулічы, Кашэўнікі і Солы[5]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Квасоўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў: Баранава, Грыўкі, Дайлідкі, Зарубічы, Кругляны, Навасёлкі, Новікі, Путна, Саломенка[6]. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каробчыцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Бросты, Вялікая Альшанка, Каменка, Копанькі, Малахавічы, Малая Альшанка і пасёлак Фабрычны)[7]. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Баранавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гневяншчына, Каробчыцы, Нямейшы, Скамарошкі, Чэхаўшчына, Юзафоўка)[8]. 24 красавіка 2008 года ў склад горада Гродна перададзены вёскі Вішнявец, Малахавічы, Скамарошкі, Солы, пасёлкі Фабрычны і Паўднёвы[9]. 28 верасня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Скамарошкі[10].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 3011 чалавек[11], з іх 48,0 % — беларусы, 39,7 % — палякі, 8,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 4112 чалавек[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.