Капуцынэркірхэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капунэркірхэ (ням.: Kapuzinerkirche) — назва царквы Багародзіцы Анёлаў і кляштара ордэна капуцынаў у Вене, каля палаца Хофбург, на плошчы Новага Рынку.
Царква знакамітая сваім Імператарскім склепам, дзе спачываюць імператары з роду Габсбургаў і члены іх сем'яў.
Заснавана ў 1617 годзе імператрыцай Ганнай, жонкай імператара Мацвея, першы камень закладзены ў 1622 годзе, асвечана ў 1632 годзе. Партал прыбудаваны ў 1760 годзе, рэканструяваны па гістарычных малюнках у 1934-1936 і ўпрыгожаны фрэскай Ганса Фішэра. Мармуровы алтар працы Петэра Штрудэля (1660-1714), шырыня нефа 10 м.