Капачо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Капачы.

Хуткія факты Капачоўскі сельсавет, Краіна ...
Капачоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Капачы
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 783
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Касмініцкі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Хлышчоўскага і Шыркаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Касмінічы[1]. 28 верасня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капачы, сельсавет перайменаваны ў Капачоўскі[2]. 18 лістапада 1966 года ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Глазаўшчына, Гутараўшчына і Клін)[3]. У 1977 годзе скасавана вёска Кулікова[4]. 18 верасня 1979 года ў склад сельсавета з Ракшынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Кош, Мішні, Рудодзіма і Цярэні)[5], якія 20 красавіка 1993 года вернуты ў склад Ракшынскага сельсавета. 12 жніўня 1980 года скасавана вёска Хлышчова[6], 29 мая 1984 года — вёска Згершчына[7]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лютненскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Банькаўшчына, Будагошч, Гімбатаўка, Дзеснакіта, Дубасна, Казлоўка, Кандратаўск, Красная Паляна, Красны Бераг, Лютня, Рассвет, Старое Сяло, Чарнілава і Шамаўшчына)[8]. 23 снежня 2016 года скасавана вёска Кокатава[9].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1390 чалавек[10], з іх 92,2 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — армяне[11]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1783 чалавекі[12].

Населеныя пункты

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 верасня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  6. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  7. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.