![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/MainlandChina.png/640px-MainlandChina.png&w=640&q=50)
Кантынентальны Кітай
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кітай (значэнні).
Кантынентальны ці Мацерыковы Кітай (кіт. спр. 中国大陆, піньінь Zhōngguó dàlù, англ.: Mainland China) — тэрыторыя Кітайскай Народнай Рэспублікі за вылікам Ганконга і Макаа. Таксама ў яе не ўключаецца Тайвань.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/MainlandChina.png/640px-MainlandChina.png)
Пасля перамогі Камуністычнай партыі ў грамадзянскай вайне і адступлення сіл Гаміньдана на востраў Тайвань абодва бакі працягвалі лічыць і мацярык, і востраў тэрыторыяй Кітая, і «Кантынентальным Кітаем» сталі зваць асноўную тэрыторыю Кітая. Пасля вяртання пад юрысдыкцыю КНР у 1997 і 1999 гадах Ганконга і Макаа яны атрымалі статус спецыяльнага адміністрацыйнага раёна ў рамках палітыкі «Адна краіна, дзве сістэмы», захаваўшы свае эканамічныя і палітычныя сістэмы, таму тэрмін «кантынентальны Кітай» іх па-ранейшаму не ўключае.