From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцінас Караманлі́с (грэч. Κωνσταντίνος Καραμανλής; 23.2.1907, Проці, каля г. Серэ, Грэцыя — 23.4.1998) — грэчаскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Скончыў Афінскі ўніверсітэт. Дэпутат парламента (з 1935, выбіраўся 12 разоў). У 1946—54 міністр працы, транспарту, сацыяльнага забеспячэння, нацыянальнай абароны, грамадскіх работ. Заснавальнік і старшыня партый Нацыянальны радыкальны саюз (1955—67) і «Новая дэмакратыя» (з 1974). У 1963—74 у эміграцыі (Парыж). У 1955—63 і 1974—80 прэм’ер-міністр Грэцыі, садзейнічаў лібералізацыі эканомікі краіны і дэмакратызацыі яе грамадскага жыцця, правёў рэферэндум аб скасаванні манархіі (1974). У 1980—85, 1990—95 Прэзідэнт Грэчаскай Рэспублікі, дамогся ўступлення Грэцыі ў Агульны рынак (1981).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.