From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцыя Арагонская (1179 — 23 чэрвеня 1222 года, Катанія) — прынцэса з Арагонскага каралеўскага дому (Барселонская дынастыя). У першым шлюбе — каралева Венгрыі, у другім — імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі, каралева Германіі і Сіцыліі.
Канстанцыя Арагонская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Constanza de Aragón y Castilla | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маргарыта Французская | ||||||
Пераемнік | Гертруда Меранская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Брабанцкая | ||||||
Пераемнік | Іяланта Іерусалімская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Брабанцкая | ||||||
Пераемнік | Іяланта Іерусалімская | ||||||
Нараджэнне |
1179 |
||||||
Смерць |
23 чэрвеня 1222 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род |
Арагонская (па нараджэнні) Арпады (па першым мужу) Гогенштаўфены (па другім мужу) |
||||||
Бацька | Альфонса II Цнатлівы[1] | ||||||
Маці | Санча Кастыльская[d][1] | ||||||
Муж | Імрэ[d][1][2] і Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі[1][2] | ||||||
Дзеці | Генрых VII Гогенштаўфен[1][3] і Ласла III[1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцыя — дачка арагонскага караля Альфонса II і Санчы Кастыльскай, сястра Педра II Арагонскага. У 1198 годзе Канстанцыя была выдадзена замуж за венгерскага караля Імрэ, якому нарадзіла сына Ласла (1199). 26 жніўня 1204 года Імрэ каранаваў свайго малалетняга сына Ласла III для забеспячэння бесперашкоднага пераходу ў спадчыну прастола. Андраш, брат і неаднаразовы праціўнік Імрэ, быў прызначаны рэгентам да паўналецця Ласла.
Пасля смерці Імрэ (30 лістапада 1204 года) Ласла III быў прызнаны каралём, але Андраш фактычна трымаў Канстанцыю і яе сына пад хатнім арыштам. У выніку Канстанцыя была вымушана бегчы са сваім сынам у Вену, пад абарону герцага Леапольда VI Аўстрыйскага. 7 мая 1205 года Ласла III памёр у Вене, а яго дзядзька Андраш II узыйшоў на венгерскі прастол. Канстанцыя, якая страціла сына, была накіравана Леапольдам у Арагон.
Пасля вяртання ў Арагон Канстанцыя правяла наступныя чатыры гады (1205—1209) у манастыры Нуэстра Сеньёра ў Сіхене, заснаваным яе маці-ўдавой каралевай Санчай Кастыльскай.
Брат Канстанцыі Педра II жадаў скасавання свайго шлюбу з Марыяй Манпелье. Папа Інакенцій III у якасці адной з умоў сваёй згоды прапанаваў выдаць Канстанцыю за свайго падапечнага — сіцылійскага караля Фрыдрыха Гогенштаўфена. Педра II прыняў прапанову Папы, і Канстанцыя адправілася на Сіцылію.
15 жніўня 1209 года Фрыдрых і Канстанцыя пабраліся шлюбам у кафедральным саборы Месіны ці 19 жніўня ў Палерма. Канстанцыя была старэйшай за свайго другога мужа на 15 гадоў. Затое дзякуючы пасагу Канстанцыі — атраду ў 500 воінаў (зрэшты, неўзабаве большасць іх памерла ад эпідэміі), Фрыдрых змог пакласці канец смутам, якія скалыналі Сіцылію ў перыяд яго маленства. У 1211 годзе Канстанцыя нарадзіла Фрыдрыху сына і меркаванага спадчынніка Генрыха (1211—1234) (пазней ён будзе арыштаваны бацькам за здраду і памрэ ў зняволенні).
У 1212-1215 гадах Фрыдрых вёў барацьбу з Атонам IV Вельфам за імперскую карону. 9 снежня 1212 года Фрыдрых быў каранаваны ў якасці караля Германіі, да 1215 годзе яму ўдалося выцесніць Атона IV. 22 лістапада 1220 года Фрыдрых і Канстанцыя былі каранаваны Папам Ганорыем III імперскай каронай. Падчас працяглай адсутнасці мужа (1212—1220) Канстанцыя кіравала Сіцылійскім каралеўствам у якасці рэгенткі. Прыехала ў Германію ўвосень 1216 г.
Канстанцыя памерла ў Катаніі 23 чэрвеня 1222 года. Яна адзіная з жонак Фрыдрыха II была ганаравана гонарам быць пахаванай у сталічным саборы Палерма (наступныя жонкі пахаваны ў Андрыі), у старажытнарымскім саркафагу. Пры распячатванні саркафага ў 1491 годзе ў саркафагу Канстанцыі была выяўлена раскошная тыяра, якая захоўваецца цяпер у рызніцы сабора.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.