Канстант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Флавій Юлій Канстант (лац.: Flavius Iulius Constans), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Канстант, — рымскі імператар як цэзар у 333—337 гадах, як аўгуст у 337—350 гадах.
Канстант | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Iulius Constans | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцый II | ||||||
Пераемнік | Флавій Клаўдзій Юліян | ||||||
Нараджэнне |
320[1][2] |
||||||
Смерць |
18 студзеня 350(0350-01-18)[3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Канстанціна | ||||||
Бацька | Канстанцін I Вялікі | ||||||
Маці | Флавія Максіма Фауста | ||||||
Жонка | Olympias of Armenia[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстант быў малодшым сынам імператара Канстанціна I Вялікага. У 333 годзе ён атрымаў тытул цэзара. Пасля смерці бацькі Канстант атрымаў у долю Італію, Ілірыю і Афрыку. У 340 годзе ў яго адбыўся канфлікт з яго братам Канстанцінам II, які ў выніку быў забіты, пасля чаго Канстант атрымаў сабе яго ўладанні — Іспанію, Галію, Брытанію. Імператар ваяваў з сарматамі на Дунаі, франкамі на Рэйне і піктамі і скотамі ў Брытаніі. З'яўляючыся прыхільнікам артадаксальных паглядаў, Канстант падтрымваў у арыянскай царкоўнай спрэчцы бок Афанасія Вялікага і змагаўся супраць паганцаў, іўдзеяў і данатыстаў (руск.) (бел. у Афрыцы. Аднак у выніку змовы пад кіраўніцтвам военачальніка Магна Магненцыя імператар быў зрынуты 18 студзеня 350 года. Пасля гэтага Канстант пусціўся ва ўцёкі, але быў дагнаны і забіты непадалёк ад Пірэнеяў[4].
Канстант насіў пераможны тытул (руск.) (бел. «Сармацкі Найвялікшы» з 338 года[5].