Кандыцыянер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кандыцыянер (англ.: conditioner) — прылада для падтрымання аптымальных кліматычных умоў у будынках, транспартных сродках і тэхніцы.
У найпрасцейшай форме, кандыцыянер прызначаны для рэгулявання і падтрымання зададзенай тэмпературы паветра ў памяшканні. Найбольш шырока кандыцыянеры выкарыстоўваюцца для зніжэння тэмпературы паветра ўнутры памяшканняў у спякотны час года, і цэлы год у памяшканнях, дзе ўтвараецца залішняе цяпло (інфармацыйна-вылічальныя цэнтры, вагоны метро, салоны самалётаў, аўдыторыі, глядзельныя залы і г . д.) або патрабуецца падтрыманне пэўнай тэмпературы (прадуктовыя склады, аперацыйныя). Кандыцыянеры з функцыяй цеплавой помпы разам з астуджэннем дазваляюць павышаць тэмпературу паветра ў халодны час года і могуць выкарыстоўвацца як астуджальны і ацяпляльны прыбор. Больш складаныя ўстаноўкі кандыцыянавання забяспечаныя механізмамі ачысткі паветра ад забруджвальных часціц, прытоку свежага паветра, увільгатнення паветра, узбагачэння паветра кіслародам і іншымі функцыямі, якія павышаюць якасць паветра.