Каміла Хансен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каміла Хансен (шведск.: Eva Camilla Hansén, нар. 29 красавіка 1976, Ліндэсберг (польск.) (бел., Ліндэсберг, Эрэбру, Швецыя) — шведскі палітык з партыі Зялёных (укр.) (бел.[3]. З 2019 года з’яўляецца членам Рыксдага ад акругі Эрэбру. Яна стала дэпутатам пасля адстаўкі Ёнаса Эрыксана (шведск.) (бел.[4][5].
Каміла Хансен | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | шведск.: Eva Camilla Hansén |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1976(1976-04-29)[1] (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Сайт | mp.se/om/camilla-hansen |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2016 годзе ўжо выконвала абавязкі дэпутата Рыксдага ад акругі Эрэбру[3]. Хансен была прызначана сталым членам Рыксдага 4 лістапада 2019 года, паколькі Ёнас Эрыксан (шведск.) (бел. сышоў з пасады дэпутата[6][7].
У Рыксдагу яна з’яўляецца членам Камітэта па замежных справах (укр.) (бел. (з 2021 года), была членам Камітэта па Канстытуцыі (2019—2021 гады)[3]. 30 красавіка 2021 года ўзяла шэфства над Алесем Пушкіным, беларускім мастаком і палітычным зняволеным[8][9].