From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуна́р[1] (трансліт.: Kamunar, руск.: Коммунар) — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак[2]) у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Камунараўскага сельсавета.
Аграгарадок
Камунар
|
Аграгарадок Камунар знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км на паўночны захад ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
Праект забудовы выкананы ў 1968 годзе Гомельскімі абласнымі праектнымі майстэрнямі інстытута «Белдзяржпраект». Пасёлак кампактны, з дзвюх узаемна перпендыкулярных вуліц, на скрыжаванні якіх — плошча. Значную частку жылой забудовы складаюць каменныя 2-5-павярховыя будынкі. Па выніках рэспубліканскага конкурсу 1967 года забудова пасёлка ўдастоена дыплома 3-й ступені.
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў, на былых памешчыцкіх землях, перасяленцамі з суседніх вёсак, якія стварылі камуну імя К. Маркса. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў мястэчка. Пасёлак у 1967 годзе атрымаў назву Камунар. У ліпені 1967 года ў склад пасёлка ўключаны пасёлкі Высокі і Папаратны[3]. З 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Камунараўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна[4]. Гомельская птушкафабрыка. Размешчана дапаможная гаспадарка Узаўскага камбіната хлебапрадуктаў, Палац культуры, універмаг, сталовая, камбінат бытавога абслугоўвання, гасцініца, сярэдняя школа, інтэрнат, дзіцячы сад-яслі, лякарня, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы.
У аграгарадку дзейнічае птушкафабрыка РУП «Беларуснафта-Асобіна»[5].
Побач (за 1 км) шаша Доўск — Гомель (траса М8). Дарогамі аграгарадок Камунар злучаны са станцыяй Уза, вёскамі Блюдніца, Асобіна, пасёлкам Красін і іншымі населенымі пунктамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.