адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Камсамо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Камсамольск.
Камсамольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Камсамольск |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 880 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2340 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дзюрдзеўскі сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дзюрдзеў. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Святоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. У 1935 годзе вёска Дзюрдзеў атрымала назву Камсамольская, сельсавет перайменаваны ў Камсамольскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валадарскага сельсавета[1]. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сведскага сельсавета[2]. 1 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Дуброўскага сельсавета перададзены вёскі Узнаж і Шоўкавічы, са складу сельсавета ў склад Глыбаўскага сельсавета перададзены вёскі Валадарск і Першае Мая[3]. 26 студзеня 2018 года скасаваны пасёлак Гарадок[4], 28 верасня 2022 года — пасёлак Баранаўка[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1142 чалавекі[6], з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 880 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.