Камерная музыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́мерная му́зыка — галіна музычнага мастацтва, якая ўключае вакальныя і інструментальныя творы для невялікага складу выканаўцаў (сола або ансамбляў). Ёй уласцівы дэталізацыя музычнай драматургіі, адмысловая распрацоўка матэрыялу, тэндэнцыя да індывідуалізацыі ўсіх партый.
Асноўныя разнавіднасці твораў камернай музыкі — раманс, вакальны цыкл, саната, санатна-цыклічныя ансамблі (трыа, квартэт, квінтэт і інш.), інструментальныя п’есы і цыклы п’ес.
Тэрмін «камерная музыка» вядомы з 16 ст. як вызначэнне стылявой дыферэнцыяцыі свецкай музыкі, звязанай пераважна з бытавым (хатнім) музіцыраваннем, царкоўнай і тэатральнай музыкі. Вырашальную ролю ў фарміраванні камерна-інструментальных жанраў адыгралі прадстаўнікі венскай класічнай школы, камерна-вакальных — кампазітары-рамантыкі Ф. Шуберт, Р. Шуман. 3 19 ст. выконваецца ў канцэртных залах. У 19—20 стст. значныя дасягненні ў камернай музыцы належаць Ф. Шапэну, І. Брамсу, А. Дворжаку, Х. Вольфу, К. Дэбюсі, Л. Яначаку, Б. Бартаку, П. Хіндэміту, М. Глінку, А. Даргамыжскаму, М. Мусаргскаму, П. Чайкоўскаму, С. Танееву, С.Рахманінаву, А. Скрабіну, М. Метнеру, Дз. Шастаковічу, С. Пракоф’еву, М. Мяскоўскаму, Г. Свірыдаву.