адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Камень.
Каменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лепельскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Камень |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 500 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2132 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1965 годзе ў склад Несінскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Бароўка 2 і Слабодка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 24 населеныя пункты[2].
4 сакавіка 1987 года ў склад Каменскага сельсавета з Заазерскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Балотнікі, Забароўе, Плігаўкі, Пяскі і Стараселле)[3]. 31 ліпеня 1995 года з часткі сельсавета ўтвораны Бароўскі сельсавет.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1761 чалавек[4], з іх 92,4 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,7 % — армяне, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1500 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.