Калібры (Trochilidae) — сямейства птушак, адзінае ў атрадзе калібрыпадобных (Trochiliformes).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Калібры |
Разнастайнасць калібры[1] |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Атрад: | Калібрыпадобныя (Trochiliformes) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Trochilidae Vigors, 1825
|
Падсямействы |
---|
- Phaethornithinae
- Trochilinae
|
|
Закрыць
Самыя дробныя птушкі на Зямлі. Даўжыня 5,7—30 мм, маса 1,6—20 г. Апярэнне рознакаляровае, бліскучае. Дзюба доўгая, тонкая, у некаторых выгнугая. Палігамы. Нясуць 1—2 яйцы. Кормяцца на ляту кветкавым нектарам і часткова дробнымі насякомымі. Адносная маса сэрца найбольшая сярод птушак. Інтэнсіўны абмен рэчываў, тэмпература цела каля 43 °С. Ноччу і пры недахопе корму ўпадаюць у здранцвенне, тэмпература цела зніжаецца да 14,5 °С. Лётаюць хутка (да 80 км/гадз). Могуць завісаць у паветры і даваць задні ход. Дробныя віды робяць крыламі да 80 узмахаў за секунду.
Каля 330 відаў. Пашыраны ў Амерыцы (ад паўднёвай Аляскі і Лабрадора да Вогненнай Зямлі). Жывуць у розных ландшафтах, пераважна аселыя.