адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Калаву́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Калавуравічы.
Калавуравіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Калавуравічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 332 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Качановіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Качановічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года вёскі Крывічы, Курадава I і Курадава II перададзены ў склад Лемяшэвіцкага сельсавета[1]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Калавуравіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Калавуравічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 15 красавіка 1985 года ў склад Парахонскага сельсавета перададзена вёска Маладзельчыцы[4]. 21 сакавіка 1988 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Беразцоўскага сельсавета з вёскай Гальцы[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 570 чалавек[6], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — украінцы, 1,8 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 332 чалавекі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.