Кайлас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кайлас (Кайласа, Кайлаш; санскр.: कैलाश पर्वत Kailāśā Parvata, тыб.: གངས་རིན་པོ་ཆེ Ганг Рынпочэ, кіт. 冈仁波齐 峰, піньінь Gāng rén bō qí fēng) — гара ў аднайменным горным хрыбце ў сістэме гор Гандзісышань (Трансгімалаі) на поўдні Тыбецкага нагор’я ў Тыбецкім аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Кайлас | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 6 638 м |
Адносная вышыня | 1 319 м |
Першае ўзыходжанне | не пакораная |
Размяшчэнне | |
31°04′01″ пн. ш. 81°18′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Тыбет |
Горная сістэма | Гандзісышань |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэта самая высокая гара ў сваім раёне, яе дадаткова вылучае сярод іншых чатырохгранная пірамідальная форма са снежнай шапкай і гранямі, арыентаванымі амаль дакладна па баках свету. Вышыня Кайласа да гэтага часу застаецца спрэчным пытаннем — шырока распаўсюдзілася сцвярджэнне, што Кайлас мае вышыню 6666 м; навукоўцы разыходзяцца ў меркаваннях ад 6638 да 6714 м, гэта абумоўлена спосабам вымярэння вышынь гор. Да таго ж, Гімалайскія горы лічацца маладымі, таму вышыня іх павялічваецца ў сярэднім з улікам абветрывання пароды на 0,5-0,6 см у год.