![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Kazimierz_Moszy%25C5%2584ski.jpg/640px-Kazimierz_Moszy%25C5%2584ski.jpg&w=640&q=50)
Казімір Машынскі
польскі этнограф, мовазнавец, фалькларыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Казімір Тэафіл Францішак Машынскі (польск.: Kazimierz Teofil Franciszek Moszyński; 5 сакавіка 1887, Варшава — 30 сакавіка 1959, Кракаў)[1] — польскі этнограф, фалькларыст, мовазнаўца. Акадэмік Польскай АH (1938), прафесар Ягелонскага (1926—1935; 1945—1959) і Віленскага (1935—1940) універсітэтаў. Прэзідэнт Польскага народазнаўчага таварыства. Таксама Казімір Машынскі з’яўляўся членам Міжнароднага інстытута антрапалогіі ў Парыжы, Венгерскага этнаграфічнага таварыства, членам-карэспандэнтам Славянскага інстытута ў Празе, навуковага Угра-фінскага таварыства ў Хельсінкі, правадзейным членам Украінскага навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі.
Казімір Машынскі | |
---|---|
польск.: Kazimierz Moszyński | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1887(1887-03-05) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 1959(1959-03-30) (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | этнолаг, этнограф |
Месца працы | |
Член у | |
![]() |
Казімір Машынскі займаўся вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Значную частку навуковай спадчыны складаюць працы па даследаванні Палесся, якія, дзякуючы руплівай апрацоўцы сабраных матэрыялаў, з’яўляюцца важнай крыніцай для сучасных даследчыкаў.