род кветкавых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Казлабаро́д[3][4] (Tragopogon) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Казлабарод | |||||||||||||||||||
Казлабарод парэялісты (Tragopogon porrifolius) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Tragopogon L. (1753) | |||||||||||||||||||
|
Шматгадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам і млечным сокам. Сцёблы простыя або разгалінаваныя, прамастойныя, вышынёй 25—80 см. Лісце чаргаванае, суцэльнае, лінейнае або ланцэтнае, сядзячае, з вострай верхавінкай. Кветкі пераважна жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі. Плод — сухая сямянка з чубком.
Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і, Паўночнай Афрыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, таксама на тэрыторыі Беларусі[4]. Растуць на лугах, у хмызняках, каля дарог.
Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ядомыя. У каранях маецца інулін[4].
Род налічвае больш за 100[4] відаў (141 від[5]). Сярод іх:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.