From Wikipedia, the free encyclopedia
Kazakhmys Corporation (прамаўляецца Казахмыс) — буйная горнарудная і металургічная кампанія, займае адзінаццатае месца ў свеце па выплаве медзі, вырабляе 90 % усёй медзі ў Казахстане[2][3][4].
Kazakhmys Corporation | |
---|---|
Тып | прыватная кампанія |
Лістынг на біржы | KASE: KZMS |
Заснаванне | 1992 |
Ранейшыя назвы | Жезказганцветмет |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
прэзідэнт — У. Кім CEO — Э. Агай |
Галіна |
металургія горная прамысловасць |
Прадукцыя | Медзь, цынк, золата, срэбра |
Абарот | $3 099 млн (2013) |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Cuprum Holding Limited |
Даччыныя кампаніі | ТАА «Карпарацыя „Казах мыс“» (99,9 %) |
Сайт | kazakhmys.kz |
У 1992 годзе акцыянавана пад назвай «Жезказганцветмет». З кастрычніка 2005 года Група катыравалася на Лонданскай фондавай біржы.
15 жніўня 2014 года акцыянеры Групы «Казахмыс» прагаласавалі за рэарганізацыю Групы, у выніку якой актывы ў Жэзказганскім і Балхашскім рэгіёнах былі перададзены кампаніі Cuprum Holdings, асноўным акцыянерам якой з'яўляецца Уладзімір Кім. Гэтыя актывы былі арганізаваны ў прыватную кампанію, якая захавала імя «Казахмыс», Генеральным кіроўным дырэктарам карпарацыі «Казахмыс» з'яўляецца Эдуард Агай[5]. Рэарганізацыя завяршылася 31 кастрычніка 2014 года пасля задавальнення ўсіх вымогаў па ўгодзе і кампанія падзялілася на 2 незалежныя кампаніі, прыватную — ТАА «Карпарацыя „Казах мыс“», і публічную — KAZ Minerals PLC[6].
На 26 лютага 2014 г. акцыянерамі кампаніі з'яўляліся Cuprum Holding Limited (Уладзімір Кім валодае 100%-най доляй у Cuprum Holding Limited) — 30,43 % акцый, Harper Finance Limited (Алег Новачук валодае 100%-най доляй у Harper Finance Limited) — 6,65 % і Credit Suisse Group AG — 5,33 %[7].
Пасля завяршэння рэарганізацыі 31 кастрычніка 2014 года актывы Жэзказганскага і Балхашскага рэгіёнаў у складзе прыватнай кампаніі Карпарацыя Казахмыс адышлі ў валоданне кампаніі Cuprum Holding, асноўным акцыянерам якой з'яўляецца Уладзімір Кім. Па завяршэнні рэарганізацыі Эдуард Агай выйшаў са складу Савета Дырэктараў публічнай кампаніі і не з'яўляецца дырэктарам ці супрацоўнікам Групы KAZ Minerals. Эдуард Агай займае пост Генеральнага кіроўнага дырэктара Cuprum Holding[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.