Золтан Кодай (венг.: Kodály Zoltán; 16 снежня 1882, Кечкемет — 6 сакавіка 1967, Будапешт) — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі.
Золтан Кодай | |
---|---|
венг.: Kodály Zoltán | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 снежня 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1967[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Emma Kodály[d] і Sarolta Péczely[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Hans von Koessler[d] і Шарль-Мары Відор |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, школьны настаўнік, музычны этнограф |
Інструменты | альт |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Béla Tardos[d], Anne Lauber[d], Antal Doráti[d], István Pártos[d], Helen Glatz[d], Ferenc Fricsay[d], György Kósa[d], Tibor Varga[d], Lili Kraus[d], Tamás Vásáry[d], Erzsébet Szőnyi[d] і Ferenc Schwalm[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1948) Corvin Wreath[d] (1930) прэмія «Спадчына Венгрыі»[d] (1996) Заслужаны мастак Венгрыі[d] (1952) прэмія імя Кошута (1951) прэмія імя Кошута (1957) Honorary Member of the International Society for Contemporary Music[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З дзяцінства граў на скрыпцы, вучачыся ў бацькі, музыканта-аматара. У 1900 г. паступіў на аддзяленне моў Будапешцкага ўніверсітэта і адначасова ў клас кампазіцыі Ганса фон Кеслера ў Каралеўскую Венгерскую акадэмію музыкі. Па заканчэнні курса на працягу года вучыўся ў Парыжы ў Шарля Відора.
З 1905 г. займаўся зборам твораў венгерскай народнай музычнай спадчыны, з гэтай мэтай ездзіў па вёсках розных венгерскіх правінцый. Пачынаючы з 1906 года публікаваў, сумесна з Белай Бартакам, шматлікія зборнікі народных песень. З 1912 года — прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце. Сярод яго вучняў былі такія ў будучыні вядомыя дзеячы музычнай культуры, як Габар Дарваш, Антал Дорату, Золтан Гардоньі і інш. У гэты перыяд кампазітар актыўна займаўся тэорыяй музыкі, пісаў працы па музычнай педагогіцы. У прыватнасці, сумесна са сваім вучнем І. Адамам распрацаваў метад Кодая, асабліва паспяховы пры навучанні непрафесійных музыкантаў і харавых груп.
У гады Першай сусветнай вайны кода, сумесна з Белай Бартакам, працаваў у сектары музыкі аддзела прэсы ваеннага міністэрства Аўстра-Венгрыі ў Будапешце. У 1942 годзе выйшаў у адстаўку атрымаўшы званне ганаровага прафесара, у самым канцы Другой сусветнай вайны стаў прэзідэнтам Венгерскага савета мастацтваў. У 1966 годзе быў сфарміраваны названы ў яго гонар струнны квартэт.
Ганаровы прэзідэнт ІСМЕ. За заслугі ў галіне музычнага мастацтва быў адзначаны ўзнагародамі Венгерскай Народнай Рэспублікі. Другі ганаровы прэзідэнт ІСМЕ.
Музычныя творы
Духоўная музыка
- Psalmus Hungaricus 1923
- Budavari Te Deum 1936
- Missa brevis 1944
- Adventi evek 1963
Аркестравыя кампазіцыі
- Летні вечар 1906
- Сюіта Хары Янаша 1927
- Танцы з Галанты 1933
- Варыяцыі да венгерскай народнай песні «Паўлін» 1937
- Канцэрт для аркестра 1940
- Сімфонія 1960
Камерная музыка
- Лірычныя рамансы для скрыпкі і віяланчэлі 1898
- Адажыа для віяланчэлі, скрыпкі і басэтлі 1910
- Саната для скрыпкі і фартэпіяна, opus 4
- Саната для віяланчэлі сола, opus 8
- Санаціна для скрыпкі і фартэпіяна
- Дуа для віяланчэлі і скрыпкі, opus 7
- Струнны квартэт № 1, opus 2
- Струнны квартэт № 2, opus 10
- 9 фартэпіянных п'ес, opus 3
- 7 фартэпіянных п'ес, opus 11.
Зноскі
- Zoltán Kodály // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Kuiper K. Zoltan Kodaly // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118564145 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118564145 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
Сачыненні
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.