Зялёны конік (Tettigonia viridissima) — від насякомых надсямейства конікавых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Цела даўжынёй 27-42 мм, светла-зялёнага колеру. Вусікі даўжэйшыя за цела, шматчленікавыя. На брушку ў самак доўгі шаблепадобны яйцаклад. Надкрылы ў самцоў маюць орган стракатання. Заднія ногі скакальныя, на галёнках пярэдніх ног органы слыху.
Пашыраны ў краінах з цёплым і ўмераным кліматам. Сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. На Беларусі трапляецца ў садах, на сенажацях, лясных палянах.
Кормяцца дробнымі насякомымі і раслінамі.
Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год даюць адну генерацыю. Яйцы зімуюць у глебе.