![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Pleiades_large.jpg/640px-Pleiades_large.jpg&w=640&q=50)
Зорка
масіўнае нябеснае цела / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́рка — нябеснае цела, якое само свеціцца, складаецца з распаленых газаў (плазмы). Тыповая зорка ўяўляе сабой распалены плазменны шар. Зоркі — найбольш распаўсюджаныя аб'екты ў Сусвеце, знаходзяцца ў стане цеплавой і гідрастатычнай раўнавагі, што забяспечваецца балансам паміж сілай гравітацыі і ціскам гарачага рэчыва і выпраменьвання.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Pleiades_large.jpg/640px-Pleiades_large.jpg)
Самаю блізкаю да Зямлі зоркаю з'яўляецца Сонца. Усе іншыя зоркі відаць з Зямлі як светлавыя пункты. Яркасць зорак характарызуюць зорнай велічынёй, бачнае становішча на небасхіле вызначаюць нябеснымі каардынатамі. Простым вокам (пры добрай вастрыні зроку) на небе бачна каля 6000 зорак, па 3000 ў кожным паўшар'і.
Зоркі ўтвараюцца з газава-пылавога асяроддзя (галоўным чынам з вадароду і гелію) у выніку гравітацыйнага сціскання. Тэмпература рэчыва ў нетрах зорак вымяраецца мільёнамі кельвінаў, а на іх паверхні — тысячамі кельвінаў. Энергія пераважнай большасці зорак выдзяляецца ў выніку тэрмаядзерных рэакцый ператварэння вадароду ў гелій, якія адбываюцца пры высокіх тэмпературах ва ўнутраных абласцях. Зоркі частка называюць галоўнымі целамі Сусвету, бо ў іх заключана асноўная маса бачнага рэчыва ў прыродзе. Паказальна і тое, што зоркі маюць адмоўную цеплаёмістасць.