From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́льтан Ва́рканьі (венг.: Zoltán Várkonyi; 13 мая 1912, Будапешт — 10 красавіка 1979, Будапешт) — венгерскі рэжысёр, акцёр. Народны артыст Венгрыі (1962). Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1953, 1956.
Зольтан Варканьі | |
---|---|
Zoltán Várkonyi | |
Імя пры нараджэнні | Zoltán Várkonyi |
Дата нараджэння | 13 мая 1912[1] |
Месца нараджэння |
Будапешт Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 10 красавіка 1979[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | Будапешт Венгрыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Vera Szemere[d] і Dóra Fáykiss[d] |
Дзеці | Gábor Várkonyi[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр |
Кар’ера | 1935—1976 |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1953) Заслужаны артыст Венгрыі[d] (1955) Заслужаны мастак Венгрыі[d] (1962) прэмія імя Кошута (1956) |
IMDb | ID 0904651 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў у 1934 годзе Тэатральную акадэмію ў Будапешце. На сцэне з 1935 года. З 1962 года кіраўнік тэатра «Вігсінхаз» у Будапешце. З 1934 года здымаўся ў кіно, з 1951 працаваў і як кінарэжысёр.
Сярод роляў: Гамлет (аднайменная п'еса У. Шэкспіра), Сірано дэ Бержэрак (аднайменная п'еса Э. Растана), Дофін («Святая Іаанна» Б. Шоу) і пастановак: «Месяц зайшоў» паводле Д. Э. Стэйнбека, «Дымнае неба» І. Дарваша.
Паставіў фільмы «Фота Хабера» (1963), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1965), «Венгерскі набоб» і «Золтан Карпаці» (1966), «Чорныя алмазы» (1976). Здымаўся ў большасці пастаўленых ім фільмаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.