Знакі з Цзяху
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Знакі з Цзяху́» (кіт. спр. 贾湖契刻符号, піньінь Jiǎhú qìkè fúhào), часам «пісьмо Цзяху», — умоўнае азначэнне, прымянімае да 16 паслядоўнасцяў знакаў (піктаграм) на чарапашых панцырах, знойдзеных у стаянцы Цзяху (кітайская правінцыя Хэнань). Такія панцыры ў пазнейшым Кітаі выкарыстоўваліся для варажбы (гл. цзягувэнь). Артэфакты адносяцца да неалітычнай культуры Пэйліган (каля 6600—6200 гг. да н. э.)[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Jiahu_writing.svg/100px-Jiahu_writing.svg.png)
Лі Сюэцінь і шэраг іншых кітайскіх даследчыкаў бачаць у знаках з Цзяху пратапісьмо (накшталт вінчанскага пратапісьма)[2]. Некаторыя знакі Цзяху знешне нагадваюць сучасныя кітайскія іерогліфы 目 «вока», 日 «сонца», аднак падабенства зманліва, паколькі сучасныя формы паходзяць ад прататыпаў бронзавага веку, якія выглядалі інакш. Група Лі Сюэцыня таксама не падтрымлівае наяўнасць пераемнасці паміж гэтымі знакамі і пазнейшым кітайскім пісьмом[2].
Амерыканскі знаўца па раннекітайскім пісьменстве Дэвід Кейтлі[en] звяртае ўвагу, што неалітычныя знакі аддзяляе ад першых бясспрэчных помнікаў кітайскага пісьменства велізарны прамежак у 5 тысячагоддзяў: «Апынулася б вельмі дзіўным, калі б яны былі злучаны адзін з адным»[3].