Бронзавы век
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бронзавы век (2-е — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э.) — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзнікае і актыўна пашыраецца металургія, апрацоўка і выкарыстанне бронзы. Бронзавы век з’яўляецца другім перыядам першабытнай гісторыі ў трохперыяднай сістэме, якая выкарыстоўваецца для класіфікацыі і вывучэння старажытных грамадстваў. Лічыцца, што гэты перыяд існаваў з 2 тысячагоддзя да н.э. да пачатка 1 тысячагоддзя да н.э. У тыя часы вядучае становішча займае гаспадарка, шырокае распаўсюджванне набывае ткацтва. Нягледзячы на тое, што жалезны век непасрэдна ішоў следам за бронзавым векам, у некаторых абласцях, жалезны век надышоў непасрэдна пасля неаліту. Цывілізацыі бронзавага веку адрозніваюцца распрацоўкай першых пісьмовых формаў.
Хуткія факты Бронзавы век, Названа ад ...
Бронзавы век | |
---|---|
Названа ад | бронза |
Папярэдні ў спісе | каменны век і медны век |
Наступны ў спісе | жалезны век |
Дата пачатку | 3300 да н.э., 3200 да н.э. і 3100 да н.э. |
Дата заканчэння | 1200 да н.э., 300 да н.э. і 600 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць