Змяя-акулярніца (Naja naja) — змяя роду сапраўдных кобраў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Пашырана ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Жыве сярод камянёў і кустоў, у тэрмітніках, норах грызуноў і інш.
Даўжыня 1,6-2 м. Афарбоўка зменлівая, агульны фон ад жаўтавата-шэрага да бураватага і чорнага. Бруха светла-шэрае або жаўтавата-бурае. Пры небяспецы на расшыраным спінным баку шыі светлы малюнак у выглядзе акуляраў (адсюль назва). У індыйскім падвідзе «акулярны» малюнак звычайна ўтвораны з аднаго кальца.
Корміцца земнаводнымі, грызунамі, радзей птушкамі. Ядавітая.
Яд выкарыстоўваюць у медыцыне.