Злучаныя Штаты Амерыкі
краіна ў Паўночнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Злу́чаныя Шта́ты Аме́рыкі (англ.: United States of America) — федэратыўная рэспубліка ў Паўночнай Амерыцы, якая складаецца з 50 штатаў, адной федэральнай акругі і некалькіх астраўных тэрыторый. 48 штатаў і федэральная акруга Калумбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі паміж Канадай і Мексікай. Штат Аляска з’яўляецца самым паўночным з іх і размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы мацерыка, у той час як 50-ы штат, Гаваі, уяўляе сабой архіпелаг у сярэдзіне Ціхага акіяна. Дзяржава таксама мае пяць населеных і дзевяць незаселеных тэрыторый у Ціхім акіяне і Карыбскім басейне. Гістарычна склаўся падзел ЗША на тры галоўныя рэгіёны: Поўнач, Поўдзень і Захад. З агульнай плошчай у 9,83 млн км² у Злучаных Штатах пражываюць каля 316 млн чалавек, дзякуючы чаму краіна з’яўляецца чацвертай паводле велічыні агульнай плошчы і трэцяй паводле колькасці насельніцтва. ЗША з’яўляюцца аднымі з самых этнічна разнастайнымі і шматнацыянальнымі краінамі свету, у выніку буйнамаштабнай іміграцыі са шматлікіх краін свету. Геаграфія і клімат Злучаных Штатаў таксама надзвычай разнастайныя, гэта значыць яны з’яўляюцца домам для самых разнастайных відаў дзікіх жывёл.
| |||||
Дэвіз: «In God We Trust» (з 1956) бел. «На Бога спадзяемся» «E Pluribus Unum» (лац., традыцыйны) англ. «Out of Many, One», бел. «Са шматлікіх — адзінае», ці «Адзінства са шматлікіх»» | |||||
Дзяржаўны гімн ЗША | |||||
Дата незалежнасці | 4 ліпеня 1776 года (ад Вялікабрытаніі) (прызнана 3 верасня 1783) | ||||
Афіцыйная мова | англійская (дэ-факта)[1] | ||||
Сталіца | Вашынгтон | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Чыкага, Х’юстан, Філадэльфія, Фінікс, Сан-Антоніа, Сан-Дыега, Далас | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Джо Байдэн Камала Харыс | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 4-я ў свеце 9 518 900[2] км² 6,76 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць | 313 232 044[3] чал. (3-я) 32 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2009) • На душу насельніцтва |
$14,256 трлн[4] (1-ы) $46 381[4] | ||||
ІРЧП (2011) | ▬ 0,910[5] (вельмі высокі) (4-ы) | ||||
Этнахаронім | амерыканец, амерыканка, амерыканцы | ||||
Валюта | Долар ЗША | ||||
Інтэрнэт-дамены | .us, .mil, .gov | ||||
Код ISO (Alpha-2) | US | ||||
Код ISO (Alpha-3) | USA | ||||
Код МАК | USA | ||||
Тэлефонны код | +1 | ||||
Часавыя паясы | -5…-10 | ||||
|
Злучаныя Штаты з’яўляюцца развітай краінай і маюць самую вялікую ў свеце нацыянальную эканоміку, ВУП якой, паводле ацэнак, на 2013 год складаў $16,7 трлн, гэта значыць 23 % сусветнага намінальнага ВУП і 19 % парытэту пакупніцкай здольнасці. Эканоміка падсілкоўваецца багаццем прыродных рэсурсаў і самай высокай у свеце прадукцыйнасці працы. Паводле велічыні ВУП на душу насельніцтва ў 2010 годзе ЗША займалі шосты радок у свеце. У той час як эканоміка ЗША лічыцца постіндустрыяльнай, яна працягвае заставацца адным з найбуйнейшых сусветных вытворцаў. ЗША мае самы высокі сярэдні і медыяльны паказчык прыбытку хатняй гаспадаркі сярод краін АЭСР, а таксама самы высокі сярэдні заробак, аднак займае чацвёрты радок паводле нераўнамернага размеркавання даходаў сярод краін АЭСР. Прыкладна 13 % насельніцтва жыве ў беднасці. На краіну прыпадае 39 % глабальных ваенных выдаткаў, яна з’яўляецца эканамічна і ваенна адной з наймацнейшых дзяржаў у свеце, вядомай палітычнай і шматбаковай культурнай сілай, а таксама адным з лідараў у галіне навуковых даследаванняў і тэхналагічных інавацый.