Звон (газета)
беларуская газета, выходзіла ў Менску ў жніўні—кастрычніку 1919 / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Звон.
«Звон» — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газета. Выдавалася з 25 жніўня да 19 кастрычніка 1919 года ў Менску на беларускай мове ва ўмовах польскай акупацыі ў часе савецка-польскай вайны.
Хуткія факты «Звон», Тып ...
«Звон» | |
---|---|
| |
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 25 жніўня 1919 |
Спыненне публікацый | 19 кастрычніка 1919 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Менск, Юбілейны дом |
Закрыць
Подпіс рэдактара — Я. (Іадвіга, Ядвіга) Луцэвіч. Подпіс у нумарах 1—5 «Рэдактар-выдавец І. Луцэвіч» даў падставу некаторым даследчыкам (Алег Лойка, Юры Туронак) сцвярджаць, што рэдактарам «3вона» быў Янка Купала (Іван Луцэвіч). Аднак паводле звестак аддзела нацыянальнасцей і друку Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх земляў (31 жніўня 1919, Варшава), газетай кіравала група рэдактараў: Язэп Лёсік, Юзюк Фарботка, Аляксандр Прушынскі (Алесь Гарун), Макар Касцевіч (Макар Краўцоў)[1].