Званец (балота)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балотны масіў Званец — асакова-гіпнавае нізіннае балота мезатрофнага тыпу, тыповае для Палесся, буйнейшае ў Еўропе.[1] На тэрыторыі балота створаны Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Званец», які з'яўляецца ключавой арніталагічнай тэрыторыяй (з 1998 года) і Рамсарскай тэрыторыяй (з 2002 года).
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Званец, значэнні.