From Wikipedia, the free encyclopedia
Зване́ц[3][4] (Rhinánthus) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя.
Званец | |||||||||||||||
Званец малы (Rhinanthus minor) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Rhinanthus L. | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Rhinanthus crista-galli L.
| |||||||||||||||
|
Аднагадовыя травяністыя расліны з прамымі, простымі або галінастымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, супраціўнае, прылісткаў не мае. Кветкі двухгубыя, на кароткіх кветаножках, у гронкападобных суквеццях. Колер кветак звычайна жоўты. Плод — сухая двухстворкавая каробачка.
Раслінам роду ўласцівы сезонны дымарфізм. З’яўляюцца паўпаразітамі — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Сярод раслін роду ёсць лекавыя, ядавітыя і пустазельныя. Растуць на палях, лугах, пры дарогах.
Род налічвае каля 50[4] відаў (34 віды[5]). Распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў: званец летні (Rhinanthus aestivalis), званец малы (Rhinanthus minor), званец бяскрылы (Rhinanthus apterus), званец позні (Rhinanthus serotinus), званец вясенні (Rhinanthus vernalis), званец чарнеючы (Rhinanthus nigricans)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.