From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Беларускай ССР па футболе — футбольная каманда, якая прадстаўляла Беларускую ССР на ўсесаюзных і міжнародных футбольных спаборніцтвах. Орган кіравання — федэрацыя футбола БССР.
Беларуская ССР | |||
---|---|---|---|
Канфедэрацыя | Федэрацыя футболе СССР | ||
Федэрацыя | Федэрацыя футбола БССР | ||
Хатні стадыён | Дынама (Мінск) | ||
|
|||
Першая гульня | |||
БССР 5:1 каманда г. Кіева[1] (Гомель, БССР; 29 ліпеня 1928) |
|||
Самая буйная перамога | |||
БССР 5:1 каманда г. Кіева | |||
Самае буйное паражэнне | |||
БССР 2:6 УССР[2] (Масква, СССР; 19 жніўня 1928) РСФСР 5:1 БССР (Масква, СССР; 9 жніўня 1956) |
Зборная БССР па футболе нерэгулярна склікалася для ўдзелу ў футбольных турнірах усесаюзнай спартакіяды, спартакіяд народаў СССР, а таксама ў таварыскіх гульнях з замежнымі зборнымі, зборнымі саюзных рэспублік, зборнымі спартыўных аб’яднанняў і да т.п.
Упершыню зборная БССР па футболе была сфармаваная ў 1928 годзе дзеля ўдзелу ў футбольным турніры ўсесаюзнай спартакіяды. Перад турнірам зборная згуляла два таварыскія матчы ў Гомлі з камандай Кіева і ў Маскве з камандай Паўночнага Каўказа.
Склад зборнай БССР на футбольным турніры Усесаюзнай спартакіяды: брамнік — Халмагораў (Полацк), абаронцы — Ільін (Полацк), Палякоў (Гомель), паўабаронцы — Лабкоўскі (Гомель), Гаўрылаў (Полацк), Лавейка («Дынама» Менск), нападнікі — Гваздкоў, Феактыстаў (абодва Полацк), Марозаў (капітан каманды, Кавалерыйская дывізія, Менск), Ціхаміраў, Кочын (абодва «Дынама» Менск).
Афіцыйныя матчы зборнай БССР на Усесаюзнай спартакіядзе
№ | Дата | Месца правадзення | Супернік | Лік | Спаборніцтва | Гледачы |
---|---|---|---|---|---|---|
3 | 17 жніўня 1928 | Масква, РСФСР | Швейцарыя (Люцэрнскі спартыўны інтэрнацыянал) | 6:3 | Усесаюзная спартакіяда | 7 000 |
4 | 19 жніўня 1928 | Масква, РСФСР | Украінская ССР | 2:6 | Усесаюзная спартакіяда | 8 000 |
5 | 22 жніўня 1928 | Масква, РСФСР | Фінляндыя | 1:2 | Усесаюзная спартакіяда | 5 000 |
У выніку зборная БССР заняла чацвёртае месца ў турніры каманд саюзных рэспублік і замежных калектываў. Паводле заліку чэмпіянату СССР зборная БССР апынулася на трэцім месцы, пасля каманд Масквы і Украіны.
У даваенны перыяд Беларуская ССР правяла яшчэ некалькі таварыскіх матчаў.
№ | Дата | Месца правядзення | Супернік | Лік | Спаборніцтва | Гледачы |
---|---|---|---|---|---|---|
6 | 9 ліпеня 1930 | Менск, БССР | Швейцарыя (Люцэрнскі спартыўны інтэрнацыянал) | 3:5 | Таварыскі матч | |
7 | 14 жніўня 1930 | Менск, БССР | Ротэ Шпортэнхайт | 1:4 | Таварыскі матч | 8 000 |
8 | 18 кастрычніка 1938 | Масква, РСФСР | зборная г. Масквы | 3:4 | Таварыскі матч | 5 000 |
У верасні 1954 года ў Мінску прайшоў футбольны турнір Спартакіяды чатырох рэспублік: Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі[3].
Зборная БССР была складзена з найлепшых гульцоў першынства рэспублікі: Лапко (Мінск), Курмаз (Бабруйск), Шарыцен (Віцебск), Каралёў (Мінск), Трошын (Віцебск), Співак (Мінск), Балахонаў (Віцебск), Пяржхала (Мазыр), Сяргееў, Сергяеўскі, Радунскі (усе — Мінск), Рэзчыкаў (Віцебск).
Усе тры гульні зборная БССР завяршыла ўнічыю з лікам 0:0. Набраўшы 3 ачкі, зборная заняла трэцяе месца.
У 1956 зборная БССР, цалкам укамплектаваная футбалістамі мінскага «Спартака», прыняла ўдзел у таварыскай гульні з нацыянальнай зборнай КНР, а затым у футбольным турніры I-й летняй Спартакіяды народаў СССР.
Склад зборнай БССР на футбольным турніры: В. Собаль, Ю. Мохаў, М. Радунскі, П. Мімрык, Г. Абрамовіч, А. Кавалёў, А. Іваноў, Л. Ерахавец, Д. Карнееў, В. Ганчароў, Л. Нікуленка , Ю. Бачурын, Г. Хасін, Я. Рудэрман, А. Ягораў, В. Арцёмаў (усе Спартак Мінск). Старшы трэнер Д. Мацвееў, трэнер Н. Шэвелянчык[3][4].
№ | Дата | Месца правядзення | Супернік | Лік | Спаборнітцва | Гледачы |
---|---|---|---|---|---|---|
13 | 3 жніўня 1956 | Масква, РСФСР | Кіргізская ССР | 1:0 | I летняя Спартакіяда народаў СССР | ??? |
14 | 3 жніўня 1956 | Масква, РСФСР | РСФСР г. Масква | 1:5 | I летняя Спартакіяда народаў СССР | ??? |
15 | 3 жніўня 1956 | Масква, РСФСР | РСФСР | 2:4 | I летняя Спартакіяда народаў СССР | ??? |
16 | 3 жніўня 1956 | Масква, РСФСР | Азербайджанская ССР | 2:0 | I летняя Спартакіяда народаў СССР | ??? |
Зборная выйграла і прайграла па дзве гульні, заняўшы ў выніку сёмае месца.
У перыяд з 1957 па 1978 год зборная БССР правяла ўсяго два таварыскія матчы. У гульні з камандай Кітайскай Народнай Рэспублікі за Беларусь гулялі: брамнік А. Есікаў ( «Ураджай» Мінск), абаронцы М. Радунскі, М. Блажко (абодва «Спартак» Мінск), Б. Манько ( «Ураджай»), паўабаронцы Л. Ерахавец ( «Спартак»), Р. Пяржхала ( «Ураджай»), нападнікі Л. Нікуленка, Г. Хасін (абодва «Спартак»), Ю. Бачурын, Я. Рудэрман, Б. Блажэвіч (усе «Ураджай»). Дзяржаўны трэнер БССР — Колабаў.
Склад зборнай БССР у гульні са зборнай Мексікі: Глухотка, Калтуноў, Зарэмба, Шпілеўскі, Ромін, Кузняцоў, Арзамасцаў, Талейка, Адамаў, М. Мустыгін, Васільеў, Курылаў, Каберскі. Старшы трэнер Аляксандр Сявідаў.
Склад зборнай Беларускай ССР на Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1979 года: М. Вяргеенка, С. Бароўскі, Ю. Курненін, А. Аляксейчыкаў, В. Шавейка, А. Пракапенка, А. Байдачны, Ю. Пудышаў, К. Паўлаў, В. Курнееў, П. Васілеўскі, В. Мельнікаў, І. Бялоў, І. Гурыновіч, В. Янушэўскі, Ю. Курбыка, А. Пражнікаў, С. Гоцманаў, С. Корбут, Л. Румбуціс (усе — «Дынама» Мінск). Старшы трэнер — Эдуард Малафееў, трэнер — Леанід Гарай[3][4].
№ | Дата | Месца правядзення | Супернік | Лік | Гледачы |
---|---|---|---|---|---|
19 | 21 ліпеня 1979 | Мінск, БССР | Армянская ССР | 3:0 | ??? |
20 | 23 ліпеня 1979 | Мінск, БССР | Латвійская ССР | 2:1 | ??? |
21 | 25 ліпеня 1979 | Мінск, БССР | РСФСР г. Ленінград | 2:3 | ??? |
22 | 28 ліпеня 1979 | Масква, РСФСР | РСФСР г. Масква | 0:0 | ??? |
23 | 30 ліпеня 1979 | Масква, РСФСР | Украінская ССР | 0:0 | ??? |
24 | 1 жніўня 1979 | Масква, РСФСР | Літоўская ССР | 0:2 | 4 000 |
25 | 4 жніўня 1979 | Масква, РСФСР | Казахская ССР | 0:1 | ??? |
Прайграўшы дзве апошнія гульні, зборная БССР заняла восьмае месца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.