Зборная Ісландыі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Збо́рная Ісландыі па футбо́ле (ісл.: Íslenska karlalandsliðið í knattspyrnu) прадстаўляе Ісландыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1930 года. Кіруецца і кантралюецца Футбольнай асацыяцыяй Ісландыі, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА[4].
Ісландыя | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Strákarnir okkar (Нашыя хлопцы) | ||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Футбольная асацыяцыя Ісландыі | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Аран Гунарсан | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Біркір Б’ярнасан (113) | ||
Найлепшы бамбардзір | Эйдур Гудзьёнсен, Колбейн Сігтарсан (па 26) | ||
Хатні стадыён | Лаўгардалсвёлур | ||
Код ФІФА | ISL | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 22 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 18 (люты — сакавік 2018) | ||
Найніжэйшы | 131 (красавік — чэрвень 2012) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 24 (12 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 19 (кастрычнік 2017) | ||
Найніжэйшы | 128 (жнівень 1973) | ||
Першая гульня | |||
Неафіцыйная: Фарэрскія астравы 0:1 Ісландыя (Фарэры; 29 ліпеня 1930)[1] Афіцыйная: Ісландыя 0:3 Данія (Рэйк’явік, Ісландыя; 17 ліпеня 1946)[2] |
|||
Самая буйная перамога | |||
Неафіцыйная: Ісландыя 9:0 Фарэрскія астравы (Кеблавік, Ісландыя; 10 ліпеня 1985) Афіцыйная: Ісландыя 5:0 Мальта (Рэйк’явік, Ісландыя; 27 ліпеня 2000)[3] |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Данія 14:2 Ісландыя (Капенгаген, Данія; 23 жніўня 1967) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2018) | ||
Найлепшы вынік | групавы этап (2018) | ||
Чэмпіянат Еўропы | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2016) | ||
Найлепшы вынік | 1/4 фінала (2016) |
18 жніўня 2004 ісландцы здабылі сваю першую перамогу над моцнай «футбольнай» зборнай, адолеўшы ў таварыскім матчы зборную Італіі[5]. На гэтым матчы, які праходзіў у Лаўгардалсвёлуры, прысутнічалі 20204 гледачы (6% ад насельніцтва Ісландыі). 24 красавіка 1996 года ў Таліне падчас таварыскага матчу з Эстоніяй Эйдур Гудзьёнсен замяніў свайго бацьку Арнара. Гэта першы факт удзелу бацькі і сына ў адным міжнародным матчы.
Да чэмпіянату Еўропы 2016 найбольшым поспехам ісландцаў быў выхад у плей-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014. У групавым турніры кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2004 зборная Ісландыі з 4 перамогамі пэўны час займала першае месца, аднак у выніку фінішавала трэцяй пасля зборных Германіі і Шатландыі.
На чэмпіянаце Еўропы ісландцы дэбютавалі ў 2016 годзе і адразу дайшлі да чвэрцьфінала, дзе саступілі гаспадарам турніра Францыі з лікам 2:5. Поспех паўночнай зборнай падоўжыўся ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018, дзе Ісландыя здолела заняць першае месца ў групе (з Харватыяй, Украінай і Турцыяй) і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінальны этап сусветнага першынства.