Зарубіна (Прыморскі край)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зарубіна.
Зару́біна (руск.: Зару́бино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Хасанскім раёне Прыморскага края Расіі.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Зарубіна
| ||||||||||||||||||||
Закрыць
Пасёлак гарадскога тыпу Зарубіна размешчаны на поўдні паўвострава Зарубіна ў заходняй частцы бухты Сёмухі заліва Пасьета заліва Пятра Вялікага. Да Уладзівастока па аўтамабільнай дарозе — 220 км, па моры — 105 км. Пасёлак быў заснаваны 18 кастрычніка 1928 года. Названы ад паўвострава Зарубіна, на якім размешчаны. Паўвостраў жа названы ў гонар механіка шхуны «Усход», падпаручніка корпуса інжынераў-механікаў Івана Іванавіча Зарубіна.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1940 года.