Заказанка
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Заказа́нка[2] (трансліт.: Zakazanka, руск.: Заказанка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўдзень ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на захадзе дзяржаўная граніца з Польшчай.
Вёска
Заказанка
| ||||||||||||||||||||||
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны).
Выяўленая археолагамі стаянка за 2 км на поўнач ад вёскі, у даліне р. Заходні Буг, на пясчаных узгорках сведчыць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі ў глыбокай старажытнасці.
У пачатку XXстагоддзя вёска ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Побач размяшчаўся аднайменны фальварак (1 будынак, 7 жыхароў).
З 1939 года ў складзе БССР, з 1940 года ў Страдзецкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі.
16 ліпеня 1954 года перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[3], у склад якога ўваходзіла да 21 снежня 2007 года.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.