адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Задубро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Задуброўе.
Задуброўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Задуброўе |
Дата ўтварэння | 6 кастрычніка 1981 |
Кіраўнік сельвыканкама | Сяргей Віктаравіч Макуха |
Насельніцтва (2019) | 884 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 6 кастрычніка 1981 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР з часткі Суражскага пассавета з цэнтрам у вёсцы Задуброўе ў складзе 30 населеных пунктаў (Арэшанкі, Аўтушкава, Белікі, Ботанічы, Вялікая Любшчына, Гара, Гунчанкі, Задуброўе, Засценкі, Зэздрына, Іванькова, Каменка, Кароўка, Краскі, Краўцова, Крупадзёры, Лазаватка, Лямніца, Малая Любшчына, Пенклавічы, Пруднікі, Прысушына, Рыбакі, Салавічы, Слабада, Татарскія, Трушчы, Храпальна, Церахова і Шавуры)[1]. 13 верасня 2016 года скасавана вёска Церахова[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1253 чалавекі[3], з іх 89,8 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 884 чалавекіі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.