From Wikipedia, the free encyclopedia
Завітак юнацтва (таксама пасма юнацтва) — у Старажытным Егіпце дзіцячая касічка з доўгай пасмы валасоў на паголенай галаве, закручаная на канцы ў кудзер; сімвал непаўналецця .
Валасы згольвалі, пакідаючы адну або некалькі пасмаў: дзяўчынкам — на цемені, хлопчыкам — па баках галавы. Сан sem-жрацоў прадугледжваў нашэнне юнацкага завітка, паколькі абавязкі ўзыходзілі да выканання рытуалаў сынамі для сваіх хворых бацькоў у ранніх пахавальных культах[1].
Месяцовыя багі Ях[2] і Хонсу маляваліся з «пасмай юнацтва».
Егіпецкі бог зімовага сонца Гарпехруці (Гор малодшы), сын Асірыса і Ісіды, адлюстроўваўся ў выглядзе голага дзіцяці з дзіцячай касой на галаве і пальцам правай рукі ў роце. Грэкі перанялі яго як Гарпакрата , захаваўшы аголенасць і «завітак юнацтва», але, не зразумеўшы прыкметы дзяцінства, сталі шанаваць яго як бога маўчання[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.