From Wikipedia, the free encyclopedia
Жуль Жазеф Лефеўр (фр.: Jules Joseph Lefebvre; 14 сакавіка 1834, Турнэ — 24 лютага 1912, Парыж) — французскі салонны мастак XIX стагоддзя, які спецыялізаваўся на маляванні прыгожых дзяўчын.
Жуль Жазеф Лефеўр | |
---|---|
Jules Joseph Lefebvre | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jules Joseph Lefebvre[1] |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1834[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 1912[4][5] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт, гістарычны жывапіс і ню |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | акадэмізм |
Уплыў | Леон Канье[d] і Жан Франсіс Абюртэн[d] |
Уплыў на | Elizabeth Jane Gardner[d], Georges Rochegrosse[d], Amélie Beaury-Saurel[d], Paul Émile Chabas[d], Maurice Chabas[d], André Devambez[d], Jean Caire[d], Louis Aston Knight[d], Édouard-Jean Dambourgez[d], Rodolphe d'Erlanger[d], Robert Vonnoh[d], Paul Landowski[d], Médéric Bottin[d], Луі Вальта, Édouard Collin[d], Julian Russell Story[d], Blanche Paymal-Amouroux[d], Hortense Richard[d], Angèle Delasalle[d], Hermine Waterneau[d], Marie-Louise Bion[d], Gertrude Christian Fosdick[d], Іда фон Шульцэнхайм, Марыя Гажыч і Georges Roussin[d][10] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атрымаў першапачатковую мастацкую адукацыю ў Амьене, быў потым вучнем Канье ў Парыжы і ўпершыню выступіў перад публікай на парыжскай Сусветнай выстаўцы 1855 года з мужчынскім партрэтам.
У 1861 годзе за карціну «Смерць Прыяма» атрымаў вялікую Рымскую прэмію, пасля чаго напісаў у Рыме карціны: «Юнак, які размалёўвае трагічную маску», «Даччынае каханне рымлянкі» (1864), «Пілігрымства ў кляштар Сакра-Спака, каля Субіяка» (1865), «Спячая маладая дзяўчына» (1865), «Німфа і Бахус-дзіцё» (1866) і «Папа Пій IX у Пятроўскім саборы» (1867).
Вярнуўшыся ў Парыж, неўзабаве заняў вельмі бачнае месца сярод французскіх мастакоў як таленавіты каларыст і вытанчаны, хоць і некалькі манерны малявальшчык, асабліва майстэрскі ў адлюстраванні жаночай прыгажосці і ў партрэтах. Лепшыя творы, выкананыя ім з часу прыезду яго з Рыма: «Ісціна», фігура голай маладой жанчыны, якая трымае над сваёй галавой прамяністы шар (1870; у Люксембургскім музеі ў Парыжы), «Страказа» (1872), «Магдаліна» (1876), «Пандора» (1877), «Мін’ёна» (1878), «Дыяна з німфамі, заспетая падчас купання» (1879), «Ф’ямета» (1881), «Ундзіна» (1881) і партрэты імператарскага прынца (1874), вікантэсы Мантэск’е і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.