From Wikipedia, the free encyclopedia
Жо́ўцевы пузыр (лац.: vesica fellea) — полы орган стрававальнай сістэмы большасці пазваночных жывёл і чалавека, у якім адбываецца збіранне і канцэнтрацыя жоўці. Размешчаны на ніжняй паверхні правай долі печані. Адсутнічае ў міног, некаторых рыб, птушак (галубы, зязюлі, калібры, папугаі, страусы, туканы), млекакормячых (кітападобныя, сланы, алені, вярблюды, няпарнакапытныя, многія мышападобныя грызуны).
Жоўцевы пузыр | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | foregut[d] |
Анатамічная лакалізацыя | брушная поласць[1] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | cystic artery[d] |
Венозны адток | cystic vein[d] |
Інервуе | celiac ganglia[d] і vagus nerve[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | gall bladder development[d] |
Код WordLift | data.medicalrecords.com/… |
Код NCI Thesaurus | C12377 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Форма — грушападобная, радзей канічная. Мае дно, цела і шыйку, якая пераходзіць у пузырную пратоку, што злучана з пячоначнай пратокай і ўтварае агульную жоўцевую пратоку.
У чалавека ёмістасць жоўцевага пузыра 30-70 см³, даўжыня 10-14 см, шырыня 3,5-4 см. Сценка жоўцевага пузыра таўшчынёй 1,5-2 мм складаецца са слізстай і мышачнай абалонак, ніжняя паверхня ўкрыта брушынай. Пры перыядычным скарачэнні мускулатуры сценак жоўцевага пузыра жоўць паступае ў агульную жоўцевую пратоку і дванаццаціперсную кішку, дзе ўдзельнічае ў працэсах стрававання.
Жоўцевы пузыр рэгулюе і падтрымлівае на пастаянным узроўні ціск жоўці ў жоўцевых шляхах. Роля жоўці расшчапляць тлушчы, кафеін і хларафіл. Акрамя таго, будучы шчолачнай вадкасцю, яна дапамагае нейтралізаваць падвышаную кіслотнасць страўнікавага соку, перш чым ён патрапіць у кішачнік.
Паталогіі жоўцевага пузыра: заганы развіцця, пашкожданні, функцыянальныя парушэнні, захворванні (запаленне — халецыстыт, жоўцекамянёвая хвароба), пухліны.
Лячэнне — кансерватыўнае і аператыўнае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.