савецкі і беларускі фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (15 сакавіка 1930, Віцебск — 1 сакавіка 2019[8][9]) — савецкі і расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Яго даследаванні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Ініцыяваў заснаванне прэміі «Глабальная энергія» ў 2002 годзе. Да 2006 года ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэнні гэтай прэміі. Замежны член НАН Беларусі.
Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Івана і Ганны Алфёравых. Названы ў гонар Жана Жарэса. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу № 42 ў Мінску. Быў залічаны на 1 курс Энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). Далей, паводле парады свайго настаўніка фізікі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ). З 1953 года працуе ў Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофэ (з 1987 да мая 2003 года быў дырэктарам, з мая 2003 года да ліпеня 2006 года — навуковы кіраўнік). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1961), доктар фізіка-матэматычных навук (1970). Прафесар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзідэнт АН СССР, старшыня Прэзідыуму Ленінградcкага навуковага цэнтра. З 2003 года — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбургскі фізіка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтр» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня прэзідыуму Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра РАН. Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізікі», член рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыццё».
Аўтар больш як 500 навуковых прац, трох манаграфій і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.
На кінастудыі Беларусьфільм зняты дакументальны фільм «Лазар Алфёрава» (рэжысёр Уладзімір Мароз, 2008).
Узнагароды Расіі і СССР
Медалі
Замежныя ўзнагароды
Іншыя ўзнагароды
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.