From Wikipedia, the free encyclopedia
Жардан Бардэла (фр.: Jordan Bardella, нар. 13 верасня 1995, Дрансі , Францыя) — французскі палітык.
Жардан Бардэла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Jordan Bardella | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Laurent Jacobelli[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марын Ле Пен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 верасня 1995[1] (29 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | jordan-bardella.fr (фр.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў камуне Дрансі дэпартамента Сен-Дэні, які мяжуе з Парыжам на поўначы і з’яўляецца часткай мегаполіса Вялікі Парыж, у сям’і італьянскіх эмігрантаў, якія хутка пасля нараджэння сына разышліся, але ў якіх Жардан жыў па чарзе.
Скончыў прыватную сярэднюю школу ў Сен-Дэні. Падчас вучобы ў старэйшых класах ён разам з сябрамі двойчы на тыдзень даваў урокі французскай мовы мігрантам. Пасля Жардан паступіў у Сарбону на геаграфічны факультэт. Але на трэцім курсе яго кінуў, каб прысвяціць сябе палітыцы.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2017 годзе ён уваходзіў у перадвыбарную каманду Марын Ле Пен. А праз год узначаліў моладзевую арганізацыю партыі.
На выбарах у Еўрапейскі парламент вясной 2019 года, на чале выбарчага спісу якога стаяла імя Бардэлы, заняло першае месца, атрымаўшы 22 мандаты з 79. У 23 гады Жардан стаў еўрадэпутатам. У тым жа годзе ён увайшоў у склад Выканаўчага бюро партыі і заняў пасаду другога старшыні.
У лістападзе 2022 года быў абраны пераемнікам Марын Ле Пен на пасадзе старшыні «Нацыянальнага аб’яднання». Так упершыню тварам гэтай ультраправай партыі стала асоба, якая не звязаная з ёй сямейнымі сувязямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.