From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-Франсуа Міле (фр. Jean-François Millet, 4 кастрычніка 1814 — 20 студзеня 1875) — французскі мастак, адзін з заснавальнікаў барбізонскай школы.
Жан-Франсуа Міле | |
---|---|
фр.: Jean-François Millet | |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1814[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1875[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Pauline Virginie Ono-dit-Biot[d] і Catherine Marie Joseph Lemaire[d] |
Дзеці | Marie-Rosalie Millet[d] і Jean-François Millet[d] |
Род дзейнасці | plower, мастак, гравёр, архітэктурны чарцёжнік, фатограф, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | жанравы жывапіс[8] і пейзаж[8] |
Вучоба |
|
Мастацкі кірунак | рэалізм[8] |
Уплыў | Théophile Langlois de Chèvreville[d] і Поль Дэларош[9] |
Уплыў на | Louis Auguste Albert Paul[d], Henri Rouart[d], Claude-Charles Bourgonnier[d] і Amélie van Assche[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міле нарадзіўся ў сям’і заможнага селяніна з маленькай вёсцы Грушы на беразе праліва Ла-Манш каля Шэрбура. Яго мастацкія здольнасці былі ўспрыняты сям’ёй як дар звыш. Бацькі далі яму грошай і дазволілі вучыцца жывапісу. У 20 гадоў ён пачаў навучацца жывапісу ў Шэрбургу ў малавядомых мастакоў Мушэля і Ланглуа. У 1837 г. прыехаў у Парыж і два гады займаўся ў майстэрні салоннага жывапісца Поля Дэлароша. З 1840 г. малады мастак пачаў выстаўляць свае працы ў Салоне.
У 1849 г. мастак пасяліўся ў Барбізоне і пражыў там да канца сваіх дзён. Тэма сялянскага жыцця і прыроды — галоўныя для творчасці Мілі. «Я селянін і нічога больш, як селянін», — казаў ён пра сябе.
Цяжкая праца сялян, іх галеча і пакора праявіліся ў карціне «Зборшчыцы каласоў» (1857). Фігуры жанчын на фоне поля сагнутыя ў нізкім паклоне — толькі так ім удасца сабраць пакінутыя пасля жніва каласы. Уся карціна напоўнена сонцам і паветрам. Праца выклікала розныя ацэнкі публікі і крытыкі, што прымусіла майстра часова звярнуцца да больш паэтычных бакоў сялянскага побыту.
Карціна «Анжэлюс» (1859) паказала, што Міле здольны перадаць у сваіх працах тонкія эмацыйныя перажыванні. У полі застылі дзве адзінокія постаці — муж і жонка, пачуўшы вячэрні звон, ціха моляцца аб памерлых. Нязыркія карычняватыя тоны пейзажу, асветленага прамянямі заходзячага сонца, ствараюць адчуванне спакою.
У 1859 годзе Міле па замове французскага ўрада напісаў палатно «Сялянка, якая пасвіць карову». Марозная раніца, шэрань серабрыцца на зямлі, жанчына павольна ідзе за каровай, яе постаць амаль растварылася ў ранішнім тумане. Крытыкі назвалі гэтую карціну маніфестам беднасці.
Міле пачаў здабываць вядомасць толькі пасля парыжскай Сусветнай выставы 1867 года, менавіта яна прынесла яму залаты медаль.
У канцы жыцця мастак пад уплывам барбізонцаў захапіўся пейзажам. У «Зімовым пейзажы з крумкачамі» (1866) няма сялян, яны даўно сышлі, кінуўшы раллю, па якой блукаюць вароны. Зямля прыгожая, сумная і самотная. «Вясна» (1868—1873) — апошняя праца Міле. Поўная жыцця і любові да прыроды, ззяючай яркімі фарбамі пасля дажджу, яна скончана незадоўга да смерці мастака.
20 студзеня 1875 года Міле ва ўзросце 60 гадоў памёр у Барбізоне і быў пахаваны каля вёскі Шалі, побач са сваім сябрам Тэадорам Русо.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.