Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жаан Алькавер і Маспонс ([ʒuan əɫkove]; 1854-1926) — іспанскі балеарскі пісьменнік, паэт, публіцыст і палітычны дзеяч.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Жаан Алькавер | |
---|---|
катал.: Joan Alcover i Maspons | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 мая 1854[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 лютага 1926[1] (71 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Pau Alcover de Haro[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | палітык, паэт, пісьменнік |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | каталанская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Fastenrath Award[d] (1919) |
Узнагароды |
Mestre en Gai Saber[d] (1909) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атрымаў ступень бакалаўра ў Балеарскім інстытуце перад саісканнем вучонай ступені ў галіне права ў Барселоне. Пасля таго, як стаў адвакатам (1878), вярнуўся на Мальёрку і займаў розныя пасады ў судовай сістэме вострава. Адначасова пачаў палітычную кар’еру, быў баевіком ліберальнай партыі свайго сябра Антоніа Маўра, яе кульмінацыя было абранне дэпутатам у Генеральныя картэсы (1893). Пасля кароткага знаходжання ў Мадрыдзе, вярнуўся дадому на Балеарскія астравы і адмовіўся ад палітычнай дзейнасці.[4]
З юнацтва спалучаў вучобу, а пазней прафесійную дзейнасць, з літаратурнай творчасцю. З 18-гадовага ўзросту публікаваў свае вершы на каталонскай і іспанскай мовах у часопісах «El Isleño», «Museo Balear» і «Revista Balear». Зацікаўленасць творчасцю ўзмацнілася падчас жыцця Барселоне, дзе ён далучыўся да літаратурнай дзейнасці культурнага руху каталонскага адраджэння (часопісы, літаратурныя конкурсы, канферэнцыі, чытанні…). У 23-гадовым узросце атрымаў спецыяльны прыз Кветкавых гульняў (Jocs Florals) у Барселоне.[4]
Сваю вядомасць як паэта і літаратурныя здольнасці Жаан Алькавер неўзабаве стаў ужываць для атрымання і сацыяльнага статусу. Пакрысе перастаў пісаць на каталонскай мове, аддаючы перавагу для сваіх вершаў іспанскай. «Poesías» (Вершы) — яго першая паэтычная кніга (1887), «Nuevas poesías» (Новыя вершы, 1892), «Poemas у Armonias» (Вершы і гармонія, 1894) і «Meteoros. Poemas, apólogos у Cuentos» [Метэоры. Вершы, апалогіі і апавяданні, 1901), адлюстроўваюць гэту тэндэнцыю да аднамоўнасці, хоць у першыя два зборнікі ўключаны асобныя вершы на каталонскай мове. Але два наступныя зборнікі цалкам на іспанскай мове. Гэта паэзія, натхнёная рамантызмам, пераймае іншых паэтаў, такіх як Бекер і Кампаамор, мае моцную экспрэсію паэтычнага голасу, але імкнецца ўнікнуць рытарычнай празмернасці і пампезнасці. Зборнікі былі добра прыняты крытыкамі.[4]
Аднак бяда адыграла вызначальную ролю ў жыцці і літаратурнай дзейнасці Алькавера. У 1887 годзе, праз шэсць гадоў пасля шлюбу, памерла жонка — Роза Пужоль Гуарх, з якой ён меў траіх дзяцей — Перэ, Тэрэзу і Гаету. У 1891 годзе ён ажаніўся з Марыяй дэль Харо Раселья, з якой у яго было двое дзіцей — Марыя і Пабла. З пяці дзяцей бацьку перажыў толькі Пабла, у 1901 годзе да сухотаў памерла Тэрэза, у 1905 годзе памёр Перэ ад брушнога тыфу; у 1919 годзе Марыя і Гаета загінулі адным днём. Чарга бед давялі Алькавера да глыбокага нервовага зрыву, які прычыніўся ўзмацнення інтэлектуальных пошукаў больш натуральных і шчырых формаў выражэння. Паэзія Алькавера паступова змяняецца, пачынаючы ад мовы якой напісана. Паміж 1899 і 1903 гадамі паэт сумняваўся, працягваць пісаць на іспанскай або вярнуцца да каталонскай, урэшце ён стаў пісаць на каталонскай[4].
Асабістыя варункі перагукваліся агульнымі ўмовамі: на Мальёрцы рамантычная літаратура занепадае, грамадства мадэрнізуецца, узнікаюць культурныя сувязі з Каталоніяй і палітычны каталанізм пачаў заваёўваць папулярнасць на востраве. Усё гэта заахвоціла паэта пашырыць свае літаратурныя гарызонты, далучыцца да больш шырокага руху і займець сувязі, у асноўным праз свае сяброўства з Сант’яга Русінолам і Хасэпам Карнера, з каталонскай культурнай дзейнасцю. Гэты крок прывёў яго да новага ўспрымання мастацтва і літаратуры, сэнс якіх палягаў ужо не ў вынаходлівай і займальнай лёгкай ігры, а ў сацыяльнай уцягнутасці, паэт лічыў, што паэзія мусіць мець рэзананс і служыць карыснай мэце ў грамадстве, з якога і натхняцца.[4]
У 1904 годзе Алькавер даў семінар у барселонскім Атэнеўме пад назвай «Humanització de l’art» (Гуманізацыя мастацтва), які лічыцца яго важнейшай дэкларацыяй пра мастацтва лірычнай кампазіцыі. У гэтым тэксце ён абараняў перакананне, што ўдзел паэта мусіць быць эстэтычна раскрыты ў яснай і зразумелай паэзіі, у добра выяўленай форме. Аднак, ён выказаў сваю непрыязнасць да інтэлектуалізаванай паэзіі і тых літаратурных школ і кірункаў, якія грунтаваліся толькі на выдумцы. Таму ён быў на паўдарогі паміж спантанным тыпам паэзіі, як у Жаана Марагаля, і лірызмам, пабудаваным на дасканалай форме, але сентыментальна сухім, як у парнаскіх паэтаў. У адпаведнасці з паваротам векавых поглядаў на праўду і жыццё, Алькавер будзе трымацца паэтычнага стылю, звязанага з жыццёвым досведам, які мог глыбока спалучацца з пачуццём чалавечнасці чытача.[4]
Кнігай, якая найлепш ілюструе яго лірычную тэорыю, — «Cap al tard» (Калі ўжо позна, 1909), цалкам напісаная каталонскай. У гэтым зборніку не звязаных паміж сабой вершаў чутны лірычны голас, разлічаны на розных людзей, якія апісвае многія малёрскія тыпажы. Алькавер зрабіў гэта праз формы і ідэй, узятыя з папулярных уяўленняў, як у вершах «Balanguera», якія будзе адаптаваны да музыкі Амадэу Вівеса і сталі цяперашнім гімнам Мальёркі. Раздзел, названы «Элегіі» — кульмінацыйны ў кнізе, тут паэт паказвае ў крыху старонняга ракурсу перажытыя ім бацькоўскія пакуты, але пераадольвае гэты боль, ператварае яго ў пачуцці, якія могуць быць адчуты ўсімі. У «Poèmes bíblics» (Біблейскія вершы, 1918), — апошнім сваім зборніку вершаў, зноў выкарыстоўвае розныя паэтычныя тыпажы, гэтым разам натхнёныя Бібліяй, але не дасягнуў дасканаласці папярэдняга зборніка.
Статус інтэлектуала Алькавера, як і Мігеля Коста-і-Лёбера, быў прызнаны і ацэнены літаратарамі таго часу, асабліва прадстаўнікамі малёрскай школы (Escola mallorquina). Быў сябрам «Academia De Bones Lletres» (Акадэміі прыгожай славеснасці, 1913), прэзідэнтам барселонскіх Кветкавых гульняў (Jocs Florals, 1916) і сябрам Інстытута каталонскіх даследаванняў (Institut d’Estudis Catalans, 1916)[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.