![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Shaun_Murphy_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2015-02-08_19.jpg/640px-Shaun_Murphy_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2015-02-08_19.jpg&w=640&q=50)
Еўрапейскі тур PTC 2014/2015 – Этап 4 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскі тур PTC 2014/2015 – Этап 4 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Рура 2014 (англ.: Ruhr Open 2014) і Kreativ Dental Ruhr Open 2014 ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 па 23 лістапада 2014 года ў RWE-Sporthalle, у Мюльгайме, Германія. Прызавы фонд турніру склаў €125,000, з якіх €25,000 атрымаў пераможца.
Еўрапейскі тур PTC 2014/2015 – Этап 4 | |
![]() | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 20 — 23 лістапада 2014 |
Арэна | RWE-Sporthalle |
Горад | Мюльгайм |
Краіна | Германія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Kreativ Dental |
Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €125,000 |
Прызавыя пераможцы | €25,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:0 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Шон Мёрфі) |
←АТ2 ● PTC 2014/2015 ● ЕТ5→ | |
←АЧР2013 ● Адкрыты чэмпіянат Рура ● АЧР2015→ |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Shaun_Murphy_at_Snooker_German_Masters_%28DerHexer%29_2015-02-08_19.jpg/640px-Shaun_Murphy_at_Snooker_German_Masters_%28DerHexer%29_2015-02-08_19.jpg)
Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула кітайца Лу Ніна (4:2), Майкла Холта (4:2), Дэвіда Гілберта (4:1), Джо Свэйла (4:3), Марка Уільямса ў чвэрцьфінале (4:2), Джада Трампа у паўфінальным матчы (4:3) і Роберта Мілкінса ў фінальным паядынку з лікам 4:0. Гэтая перамога стала чатырнаццатым прафесійным і чацвёртым нізкарэйтынгавым тытулам у кар'еры снукерыста з Англіі, а таксама другім турнірам серыі PTC, выйграным Мёрфі ў сезоне 2014/2015 пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі ў кастрычніку таго ж года (за паўтара месяцы да турніру ў Мюльгайме).